
Лета – час для падарожжаў і адкрыццяў. Прапануем вам адправіцца ў “Літаратурную экспедыцыю” праз стагоддзі, нават не з’язджаючы з Мінска!
Кожную суботу жніўня, падчас літаратурнага квэста, вас чакаюць займальная і цікавыя заданні, дзе вы праверыце свае веды, кемлівасць і ўвагу. Дзякуючы “Літаратурнай экспедыцыі” вы перанясецеся ў часе і павандруеце ў якасці даследчыкаў па залах ХІ-ХІХ стагоддзяў Літаратурнага музея.
Паспяховых экспедытараў чакаюць падарункі ад музея.
Усіх сардэчна запрашаем!
Час: 2, 9, 16, 23, 30 жніўня, 15:00.
Кошт: 8 р.
Без папярэдняга запісу.
Тэл. +375 17 363 56 21.
Адрас: г. Мінск, вул. М.Багдановіча, 13.